У Беларусі 1475 палітзьняволеных на 31 сакавіка, паводле інфармацыі праваабарончага цэнтру «Вясна». Іншыя праваабарончыя ініцыятывы гавораць, што зьняволеных па палітычных прычынах болей.
Выйшаў на волю 70-гадовы палітвязень
На волю выйшаў палітвязень Уладзімер Няпомняшчых. Ён быў за кратамі са сьнежня 2020 году. У красавіку 2021 яму прысудзілі 2 гады і тры месяцы калёніі агульнага рэжыму за «абразу прадстаўніка ўлады» і «гвалт ці пагрозу гвалту ў дачыненьні службовай асобы». Яго прызналі вінаватым у абразе памочніцы пракурора Гомлю Алесі Жураўскай непасрэдна ў залі суду.
Няпомняшчых 70 гадоў. Ён вядомы грамадзкі актывіст з Гомлю, былы міліцыянт, да 1992 году працаваў опэрупаўнаважаным.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выйшаў на волю палітвязень Пятро Канстанцінаў