У Менскім гарадзкім судзе 31 сакавіка пачалі судзіць IT-спецыяліста Руслана Завадзіча паводле ч. 2 арт. 361-2 КК (Фінансаваньне экстрэмісцкай дзейнасьці), піша праваабарончы цэнтар «Вясна».
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, яму інкрымінуюць два данаты ў BY_help у жніўні 2020 году на суму каля 50 даляраў, а таксама данат Валерыю Цапкалу на суму каля 25 даляраў. Справу разглядае судзьдзя Жанна Брысіна.
Руслана Завадзіча затрымалі ў канцы кастрычніка 2022 году. Спачатку нейкі час яго трымалі на Акрэсьціна, а потым перавялі ў СІЗА-1 на Валадарскага.
Па матэрыялах справы, данаты Руслан зрабіў празь беларускую біржу ў біткойнах. Але на момант грашовых пераводаў ні BY_help, ні Цапкала не былі прызнаныя «экстрэмісцкімі фармаваньнямі».
Згодна з профілем LinkedIn, Руслан апошнія шэсьць гадоў працуе ў кампаніі Netcracker. Раней ён нейкі час быў валянтэрам «Аховы птушак Бацькаўшчыны».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пекла — гэта мы самі». Палітзьняволены анархіст Яўген Рубашка расказаў пра ціск у калёніі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 31 сакавіка: Менчука затрымалі з-за падазрэньняў «у сувязях са спэцслужбамі Ўкраіны і Польшчы»