Хроніка перасьледу 31 сакавіка: Менчука затрымалі з-за падазрэньняў «у сувязях са спэцслужбамі Ўкраіны і Польшчы»

Сілавік у Менску. Архіўнае фота

Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.

30 сакавіка супрацоўнікі АМАПа затрымалі 29-гадовага Ігната Рычкова наўпрост на вуліцы каля DANA Mall і Нацыянальнай бібліятэкай, паведамляюць праваабаронцы. Мужчыну павезьлі на ператрус, у выніку якога вынялі тэхніку. Сілавікі сказалі, што Ігнату дадуць 15 сутак, а за гэты час «будуць шукаць ягоныя сувязі са спэцслужбамі Украіны і Польшчы».

Вядома, што за некалькі гадзін да гэтага супрацоўнікі АМАПу ў поўным абмундзіраваньні ўламаліся ў пад’езд, дзе жыве Ігнат, але празь некаторы час зьехалі. У хуткім часе мужчыну затрымалі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 30 сакавіка: гомельскаму барду прысудзілі 2,5 года калёніі; за данаты затрымалі супрацоўніка ЕРАМ