Апостальскім адміністратарам гэтай касьцёльнай акругі прызначылі архімандрыта Яна Сяргея Гаека.
Каталіцкая супольнасьць бізантыйскага абраду ў Беларусі зьяўляецца спадчыньніцай Берасьцейскай уніі 1596 году, гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні Сьвятога Пасаду. У 1798 годзе была створана Менская (русінская) япархія, дзейнасьць якой у 1839 годзе была паралізаваная, але структура ніколі не ліквідоўвалася. Annuario Pontificio згадвае яе да 1924 году.
У 1939 годзе мітрапалітам Львоўскім, архібіскупам Андрэем Шаптыцкім быў заснаваны Беларускі экзархат. У 1941 годзе Пій ХІІ зацьвердзіў ярарха ў якасьці Апостальскага адміністратара Экзархату. З 1943 году пасада заставалася вакантнай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гістарычнае рашэньне: грэка-каталікі ва Ўкраіне пераходзяць на новы каляндарУ 1988 годзе грэка-каталіцкія вернікі ў Беларусі пачалі грамадзянскую рэгістрацыю сваіх парафій. З 1993 году яны былі даручаны пастырскай апецы архімандрыта Сяргея Гаека ў якасьці Апостальскага візытатара ad nutum Sanctae Sedis.
У новай Апостальскай адміністратуры для вернікаў бізантыйскага абраду ў Беларусі на сёньня налічваецца:
- каля 5 тысяч вернікаў;
- дзейнічае 16 парафій;
- душпастырства вядуць 16 сьвятароў і 3 дыяканы;
- ёсьць 4 сэмінарысты.