«Калі прыяжджаюць новыя асуджаныя, то ва ўсіх ёсьць адзнакі, як яны сябе вялі ў СІЗА, на этапе, у цягніку і ў аўтазаку, — расказвае былы палітвязень. — Адразу пасьля прыезду ў калёнію на ўсіх „экстрэмістаў“ складаюць рапарты за драбязу, якой напачатку цяжка прытрымлівацца: гузік не зашпілены, няправільна прадставіўся супрацоўніку, размаўляў у шыхце, не своечасова ўстаў з ложка і шмат што іншае. Палітзьняволеных адразу пазбаўляюць усіх спатканьняў і пасылак. Дасылаюць у СІЗА на тры-пяць сутак і робяць „злоснымі парушальнікамі рэжыму“. На ежу з крамы тады застаецца толькі дзьве базавыя.
У калёніі парушаюцца ўсе правы чалавека. Напрыклад, пазбаўляюць сну, праз што зьяўляюцца галюцынацыі. У мяне ў самога так кружылася галава, я бачыў галюцынацыі сваіх дзяцей і галасы маці. Некаторыя страчвалі прытомнасьць. Зьняволеных трымаюць у холадзе, праз што ў іх праблемы з кровазваротам і ныркамі. У штрафным ізалятары (ШЫЗА) сядзіш у цішыні — нельга размаўляць, ляжаць, спаць, заплюшчваць вочы. Лекары і псыхолягі не прыходзяць».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Калі спыніцца лукашэнкаўскі тэрор? Рэпрэсіі сталі спосабам існаваньня рэжымуЯк кажа былы зьняволены, супрацоўнікі калёніі практыкуюць розныя формы зьдзекаў над асуджанымі.
«Ставяць на расьцяжку: зорачкай рукі і ногі ў бакі, кайданкамі прыкоўваюць да ложкаў альбо да клеткі і б'юць па тулаве (нырках, печані, селязёнцы) або па сьцёгнах. Кагосьці душылі проста ў ШЫЗА, не баючыся відэакамэр. Казалі, што першых, хто прыехаў, жорстка білі: падвешвалі на нейкі ланцуг у кайданках.
Яны зьдзекуюцца псыхалягічна. Тое, што асабіста для мяне найгоршае. Мораць голадам і холадам. Самае жорсткае — гэта калі пазбаўляюць сну. У мяне былі галюцынацыі ў ШЫЗА і думкі пра самагубства.
Вязьні павінны стрыгчыся налыса і стаяць па дзьве гадзіны на вуліцы на холадзе па стойцы сьмірна без пальчатак. Альбо пад дажджом, а потым у мокрай сырой вопратцы хадзіць і сьмярдзець. Прымушаюць глядзець праўладныя фільмы і ролікі пра сілу міліцыі і міласэрнасьць прэзыдэнта да нас. Казалі, што маглі расстраляць нас, але далі шанец. Вось такі зьдзеклівы рытуал».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польскі адвакат расказаў, як ідзе сьледзтва ў рамках крымінальнай справы аб злачынствах супраць чалавечнасьці ў Беларусі21 траўня 2021 году стала вядома, што ў калёніі № 17 у Шклове сканаў 50-гадовы палітзьняволены актывіст зь Бярозаўкі Вітольд Ашурак. Афіцыйная прычына — сардэчны прыступ. Аднак калі сваякі атрымалі цела на пахаваньне, дык выявілі, што яно зьнявечана: рукі распухлі, а галава была перавязаная так, што толькі рот быў бачны. Палітзьняволены прабыў у калёніі толькі каля месяца.
«Вітольд Ашурак заўсёды стаяў на сваім і ўсім даказваў свой пункт гледжаньня. Ён шмат курыў і ня мог пагадзіцца з тым, што людзі не разумеюць простых рэчаў і ня могуць адказаць на простыя пытаньні. Ён заўсёды сьмела размаўляў са зьняволенымі, з канвоем і супрацоўнікамі. Але яго прэсавалі ў поўным абʼёме: рвалі лісты, рэзалі рэчы, ламалі цыгарэты, абзывалі заходнім клоўнам, кожны дзень яго вадзілі на пакараньне. Перад апошнімі пасадкамі ў ШЫЗА ён казаў, што яго пасадзяць, бо ён жорстка паразмаўляў з начальнікам калёніі і настойваў на сваім. Ён расказваў іншым зьняволеным на курылцы, што звычайныя палітвязьні малайцы, што не прайшлі міма, але яны выканалі сваю ролю ў гэтай вайне і ім трэба вяртацца дадому да дзяцей і семʼяў, а ягоная місія — у большым. Ягоная мэта — нешта дасягнуць і даказаць. Больш яго ня бачылі...
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мэтай было не забіць, а зламаць маральна». Яшчэ адзін былы вязень шклоўскай калёніі расказаў сваю вэрсію сьмерці Вітольда АшуркаАдразу яму далі 10 сутак ШЫЗА, потым яшчэ 10 сутак. Потым пайшлі размовы, што супрацоўнікі сказалі ягоныя рэчы і матрац пакласьці ў хадок да „апушчаных“ [зьняволеных зь „нізкім сацыяльным статусам“] (месца ў куце асобна ад астатніх), каб ён мыў туалеты і выносіў сьмецьце. Вітольд з гонарам адмовіўся ад выхаду з ШЫЗА, бо так ён заставаўся ў нармальным статусе. А потым было 21 траўня... [у гэты дзень стала вядома пра сьмерць Вітольда Ашурка].
У той дзень прыехала хуткая дапамога, і празь дзьве гадзіны чорная «газэль» са шторамі. Сказалі, што ён упаў галавой на стол. Вязьні казалі, што Вітольда выводзілі ў дворык для шпацыру і білі па нагах і тулаве, каб ён ня мог сядзець і хадзіць у туалет.
На тым відэа, якое ўсім паказвалі, бачна, што ён страчваў прытомнасьць. Гэта магло быць ад бессані і зьнясіленьня. Нягледзячы на канец траўня, у калёніі было холадна, і яны спэцыяльна адчынялі вокны. Быў скразьняк, вельмі дзьмула, немагчыма было сядзець, трэба было пастаянна хадзіць, каб пагрэцца».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Абы былі папяросы і кава, і я выжыву дзе заўгодна!». Вітольду Ашурку 52 гады. Кранальныя факты пра яго і дзіцячыя фота ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На магіле Вітольда Ашурка ў Бярозаўцы асьвяцілі помнік. Зрухаў у праверцы абставінаў яго сьмерці няма