Украіна спыніла дзеяньне пагадненьняў аб памежным супрацоўніцтве зь Беларусьсю і Расеяй

Урад Украіны ўхваліў праект указу прэзыдэнта аб спыненьні памежнага супрацоўніцтва Ўкраіны з Расеяй і Беларусьсю.

Як паведамляе прэсавая служба Кабінэту міністраў, гэтае рашэньне прадугледжвае ўхвалу праекту ўказа прэзыдэнта аб спыненьні дзеяньня пагадненьня паміж Украінай і Расейскай Фэдэрацыяй аб супрацоўніцтве і ўзаемадзеяньні ў памежных пытаньнях, а таксама выхад Украіны з мэмарандуму аб супрацоўніцтве ў ахове дзяржаўных межаў Беларусі, Расейскай Фэдэрацыі і Ўкраіны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Урад увёў ліцэнзаваньне вывазу збожжа зь Беларусі на паўгода

Як паведаміў міністар унутраных справаў Украіны Ігар Кліменка, спыненьне дзеяньня гэтых міжнародных дамоваў Украіны адбываецца ў тым ліку ў адпаведнасьці з палажэньнямі Венскай канвэнцыі аб праве міжнародных дамоваў.