У рамках першага этапу комплекснай праверкі органаў упраўленьня тэрытарыяльнай абароны Менскай вобласьці ў Барысаўскім раёне фармуецца стралковы батальён зь ліку вайскоўцаў запасу, паведаміў начальнік упраўленьня тэрытарыяльнай абароны вайсковага камісарыяту Менскай вобласьці Дзьмітры Вальфовіч.
Паводле прадстаўніка тэраабароны рэгіёну, з вайскоўцамі запасу «будзе праведзеная індывідуальная падрыхтоўка, зладжваньне аддзяленьняў і ўзводаў» і на завяршальным этапе — «штабная трэніроўка».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менскай вобласьці з 20 сакавіка правяраюць узровень падрыхтоўкі тэрытарыяльнай абароныУдзельнікі пройдуць агнявую падрыхтоўку, а на завяршальным этапе комплекснай праверкі будзе праведзена «камандна-штабное вучэньне».
У яго рамках, паводле Вальфовіча, «будуць выконвацца задачы па ахове і абароне аб’екта тэрытарыяльнай абароны», нясеньне службы на КПП, выкананьне мерапрыемстваў «падтрыманьня ваеннага становішча».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Калі будзе выбар — страціць уладу і жыцьцё ці ўступіць у вайну, Лукашэнка выбера вайну, — Котаў