Пра гэта піша PAP са спасылкай на намесьніка міністра-каардынатара польскіх спэцслужбаў Станіслава Жарына.
Па дадзеных польскіх уладаў, затрыманыя былі ўдзельнікамі шпіёнскай сеткі, якая працавала ў інтарэсах Расеі. Паводле словаў Жарына, усяго падчас расьсьледаваньня гэтай справы былі затрыманыя 12 чалавек.
15 сакавіка ў Польшчы затрымалі 9 іншаземцаў праз падазрэньне ў супрацоўніцтве з расейскімі спэцслужбамі. Паводле сьледзтва, затрыманыя рыхтаваліся да дывэрсіяў. Са словаў міністра замежных спраў Польшчы Марыюша Камінскага, галоўнай мэтай групы быў сабатаж паставак абсталяваньня, зброі і дапамогі Ўкраіне, а таксама прапаганда антызаходніх настрояў.
Празь дзень пасьля затрыманьняў зь беларускіх праўладных тэлеграм-каналаў стала вядома, што сярод дзевяці затрыманых трое — грамадзяне Беларусі. Гаворка пра Мікалая Маскаленку (1971 г. н.), Уладзіслава Пасьміцюху (1994 г. н.) і Марыю Мядзьведзеву (2004 г. н.).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Намдырэктара вядомай кампаніі, сувязь са шпіталем КДБ. Што вядома пра трэцяга беларуса, нібыта затрыманага ў Польшчы па «шпіёнскай справе»Спэцслужбы лічаць, што яны ўсталявалі схаваныя відэакамэры на чыгунцы, якая зьвязвала аэрапорт Жэшаў і станцыю на мяжы з Украінай: гэтым маршрутам ва Ўкраіну ідзе вайсковая тэхніка ад заходніх саюзьнікаў. Гэтым жа маршрутам ехалі ў Кіеў прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн і іншыя заходнія палітыкі.
«Гэта цэлая сетка людзей, якім было даручана зьбіраць інфармацыю пра маршруты і перавозкі, якія тычацца Ўкраіны, але гэтыя людзі таксама распаўсюджвалі канкрэтны кантэнт, які быў заказаны расейскім бокам і можа лічыцца часткай бягучага парадку дня актыўнай прапагандысцкай дзейнасьці супраць Польшчы», — паведаміў Жарын.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Хочуць абмяняць», — Лукашэнка пра затрыманых у Польшчы падазраваных у шпіянажы беларусаў