Пра гэта піша партал «Зеркало», спасылаючыся на Белстат.
На 1 студзеня 2023 году насельніцтва Беларусі склала 9 200 617 чалавек. Гэта на 54 907 менш, чым годам раней. Такое скарачэньне сувымернае з насельніцтвам такога райцэнтру, як Кобрын, дзе пражывае каля 52 тысяч чалавек.
Колькасьць жыхароў Менску другі год запар застаецца ніжэйшай за два мільёны чалавек. У дзьвюх абласьцях — Горадзенскай і Магілёўскай — колькасьць жыхароў цяпер меншая за адзін мільён у кожнай (998 і 989 тысячаў адпаведна).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За два гады насельніцтва Беларусі скарацілася амаль на 155 тысяч чалавекНа пачатку году 7,2 мільёна чалавек жылі ў гарадах, 1,9 мільёна — у сельскай мясцовасьці. За год гарады страцілі 19,7 тысячы чалавек, а вёскі — 35,2 тысячы.
Насельніцтва Беларусі скарачаецца шмат гадоў запар. З 2000 году ў Беларусі стала на 800 тысячаў жыхароў менш.
У 2021 годзе падзеньне колькасьці насельніцтва Беларусі было рэкорднае за апошнія 20 гадоў: тады насельніцтва скарацілася на 94,1 тысячы чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Не дэмаграфія, а палітыка. Яшчэ пра тое, куды «зьнікаюць» беларусы ў Расеі