Падзеі 29 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
29 сакавіка 2016 году памёр Ніл Гілевіч, народны паэт Беларусі, аўтар вершаванага раману «Родныя дзеці», зборнікаў «Лісьце трыпутніку», «На флейце самоты» і іншых. У 1985–1995 гадах Гілевіч быў дэпутатам Вярхоўнага Савету БССР 11-га і 12-га скліканьняў.
Таксама ў гэты дзень
1992 — 14-я расейская армія ўвайшла ў Прыднястроўе.
1996 — у Беларусі прайшла сэрыя акцый супраць інтэграцыі Беларусі і Расеі, у Менску пікетавалі расейскую амбасаду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Топ-12 фактаў пра Менскую Вясну-19962004 — Баўгарыя, Латвія, Літва, Румынія, Славаччына, Славенія і Эстонія ўступілі ў NATO.
У гэты дзень нарадзіліся
1899 — Лаўрэнцій Берыя, камісар унутраных справаў СССР, арганізатар масавых рэпрэсіяў і кіраўнік атамнай праграмы СССР.
1900 — адзін з заснавальнікаў беларускага кіно, кінарэжысэр Уладзімер Корш-Саблін, аўтар фільмаў «Шукальнікі шчасьця», «Канстанцін Заслонаў», «Чырвонае лісьце».
1931 — Вікенці Дзьмітрыеў, беларускі трэнэр у мастацкай гімнастыцы. Адна зь ягоных выхаванак, Тамара Лазаковіч зь Віцебску, здабыла залаты мэдаль на Алімпіядзе ў Мюнхэне ў 1972 годзе.
1943 — Джон Мэйджар, прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі ў 1990–1997 гадах.
У памяці
1904 — Флярыян Ажэшка, лекар, удзельнік паўстаньня Кастуся Каліноўскага.
1989 — Аляксандар Пракапенка, беларускі футбаліст.