Непагадзь парушыла электразабесьпячэньне ў 124 населеных пунктах, у асноўным у Менскай вобласьці

Сьнегапад у Менску, архіўнае фота

Ад моцнага ветру і сьнегападу найбольш пацярпелі Барысаўскі, Лагойскі, Слуцкі і Чэрвеньскі раёны.

З пачатку 28 сакавіка непагадзь парушыла электразабесьпячэньне ў 124 населеных пунктах, пераважна ў Менскай вобласьці, паведамляе прэс-служба Міністэрства энэргетыкі.

«Аднаўленчыя работы працягваюцца ў 69 населеных пунктах. Задзейнічана больш за 20 адзінак тэхнікі», — гаворыцца ў паведамленьні.

Ад моцнага ветру і сьнегападу найбольш пацярпелі Барысаўскі, Лагойскі, Слуцкі і Чэрвеньскі раёны.

Міністэрства з спасылкай на дадзеныя гідрамэтэаралягічнай службы папярэджвае, што «няўстойлівае надвор’е» ў Менскай вобласьці захаваецца да канца дня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хвалі сьпёкі ў Эўропе робяцца ўсё часьцейшымі. Навукоўцы называюць некалькі прычынаў