Ва Ўкраіне могуць правесьці дадатковую мабілізацыю. Як заявіў кіраўнік прэзыдэнцкай фракцыі «Слуга народу» Давід Арахамія ў інтэрвію брытанскаму тэлеканалу SkyNews, прычынай гэтага стала пагроза з боку Беларусі, паведамляе УНІАН.
Паводле Арахаміі, разьмяшчэньне Расеяй тактычнай ядзернай зброі на тэрыторыі паўночнага суседа Ўкраіны, пра што раней заяўляў Уладзімір Пуцін, можа прывесьці да эскаляцыі з боку Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Апошні аргумэнт дыктатараў. Беларусь пад ядзерным прыцэлам. Тлумачэньні палітоляга і палітычнага аналітыка«Гэта можа азначаць прыцягненьне большай колькасьці людзей у войска. Нам трэба прынамсі яшчэ восем брыгад, каб кантраляваць гэтую лінію фронту. Гэта больш за тысячу кілямэтраў», — сказаў лідэр прэзыдэнцкай фракцыі ў Вярхоўнай Радзе Ўкраіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пасьля таго як завязуць ядзерную зброю, у Беларусі зьявіцца сталая расейская вайсковая база», — меркаваньне расейскага вайсковага экспэрта