Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.
Правы партнэр партыі Нэтаньягу па кааліцыі, міністар бясьпекі Ітамар Бэн-Гвір, пагадзіўся на адтэрміноўку ў абмен на абавязаньне прадставіць закон на наступнай сэсіі парлямэнту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МУС Грузіі паведаміла пра вызваленьне ўсіх затрыманых на пратэстах 7-8 сакавікаПраціўнікі пляну, які прадугледжвае ўзмацненьне кантролю парлямэнту над судовай сыстэмай, кажуць, што гэта пагроза дэмакратыі, і мабілізавалі супраць яго масавыя пратэсты.
Сёньня рэйсы з галоўнага міжнароднага аэрапорту краіны былі спыненыя, а марскія парты, банкі, шпіталі і мэдычныя службы таксама спынілі працу, бо кіраўнік нацыянальнага прафсаюзу Гістадрут заклікаў да ўсеагульнага страйку, каб спыніць рэформу судовай сыстэмы.
Паведамляецца, што ў страйку ўзяла ўдзел і амбасада Ізраілю ў Беларусі, сёньня яна не працавала.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ізраіль ухваліў экспартныя ліцэнзіі на продаж Украіне сыстэм для барацьбы з дронамі