Гэты дзень у гісторыі
1854 — Вялікая Брытанія і Францыя абвясьцілі вайну Расеі, пачатак Крымскай вайны.
1939 — войскі генэрала Франсіска Франка занялі Мадрыд, завяршылася грамадзянская вайна ў Гішпаніі.
1958 — створанае Сталае прадстаўніцтва Беларусі пры ААН.
1979 — адбылася адна з самых цяжкіх аварый у гісторыі ядзернай энэргетыкі — аварыя на АЭС Тры-Майл-Айлэнд, ЗША.
1989 — прыняў першых пасажыраў міжнародны аэрапорт «Менск-2».
2016 — у Кіеве адбылося ўрачыстае адкрыцьцё помніка беларусам, якія загінулі за Ўкраіну, на Майдане падчас Рэвалюцыі Годнасьці ды ў зоне АТА — Міхаілу Жызьнеўскаму, Алесю Чаркашыну і Віталю Ціліжэнку.
У гэты дзень нарадзіліся
1515 — Тэрэза Авільская, гішпанская манахіня, каталіцкая сьвятая.
1919 — Вера Палтаран, беларуская пісьменьніца.
1925 — Інакенці Смактуноўскі, савецкі і расейскі актор беларускага паходжаньня, народны артыст СССР.
1928 — Зьбігнеў Бжэзінскі, амэрыканскі палітоляг, сацыёляг і дзяржаўны дзеяч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Маэстра «сусьветнай шахматнай дошкі»1934 — Кастусь Цьвірка, беларускі паэт, перакладчык, фальклярыст.
1938 — Уладзімер Раговіч, беларускі харавы дырыжор, фальклярыст, пэдагог.
1940 — Уладзімер Мархель, беларускі літаратуразнаўца і паэт.
1941 — Фэлікс Гумен, беларускі мастак, акварэліст.
У памяці
1584 — Іван IV, Жахлівы, расейскі цар, пры якім Маскоўскае княства неаднойчы ваявала зь Вялікім княствам Літоўскім.
1943 — Сяргей Рахманінаў, расейскі і амэрыканскі кампазытар, дырыжор і піяніст.
1985 — Марк Шагал, сусьветна вядомы мастак, ураджэнец Беларусі.
1995 — Чэслаў Найдзюк, беларускі грамадзкі дзяяч.