У Кірэеўску Тульскай вобласьці Расеі 26 сакавіка адбыўся выбух. Расейскае дзяржаўнае агенцтва ТАСС паведаміла са спасылкай на сілавікоў, што прычынай стаў украінскі бесьпілётнік Ту-141 «Стрыж», начынены выбухоўкай.
Паводле афіцыйнай заявы, былі параненыя тры чалавекі, таксама пашкоджаньні зафіксаваны ў трох шматкватэрных дамах і чатырох гаспадарчых пабудовах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна патрабуе склікаць Раду бясьпекі ААН у сувязі з заявай Пуціна пра ядзерную зброю ў Беларусі