Паводле яго, «Пуцін вельмі прадказальны».
«Заяўляючы пра тактычную ядзерную зброю ў Беларусі, ён прызнаецца, што баіцца, ён прайграе і яму застаецца толькі палохаць тактыкай», — напісаў Падаляк.
Акрамя таго, такім чынам расейскі прэзыдэнт «парушае дамову аб нераспаўсюджваньні ядзернай зброі».
25 сакавіка Ўладзімір Пуцін заявіў, што Расея разьмесьціць у Беларусі тактычную ядзерную зброю.
Паводле Пуціна, Аляксандар Лукашэнка даўно прасіў яго разьмясьціць такую зброю ў краіне. Як заявіў прэзыдэнт Расеі, будаўніцтва ў Беларусі сховішча тактычнай ядзернай зброі павінна быць завершана да 1 ліпеня. Акрамя таго, Беларусі перададзены ракетны комплекс «Іскандэр», які можа выкарыстоўваць гэтую зброю, і самалёты, якія могуць несьці ядзерныя ракеты.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта спроба запалохаць Захад». Экспэрт у бясьпецы аналізуе заяву Пуціна пра вяртаньне ядзернай зброі ў Беларусь ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Яшчэ больш канфрантацыі, яшчэ меней бясьпекі. Беларусь ператвараецца ў ядзернага закладніка Пуціна ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская: «Лукашэнка неаднаразова парушаў Канстытуцыю і зрабіў гэта яшчэ раз, пазбавіўшы краіну нэўтральнага і бязьядзернага статусу»