Рада бясьпекі Ўкраіны: «Крэмль узяў Беларусь у ядзерныя закладнікі»

Аляксей Данілаў

Украіна афіцыйна адрэагавала на заяву Крамля аб падрыхтоўцы разьмяшчэньня тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі.

Сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Аляксей Данілаў у сваім твітэры пракамэнтаваў заяву Ўладзіміра Пуціна аб падрыхтоўцы сховішча для тактычнай ядзернай зброі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

«Заява Пуціна пра разьмяшчэньне тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі — крок да ўнутранай дэстабілізацыі краіны — максымальна падвышае ўзровень нэгатыўнага ўспрыманьня і агульнага адпрэчаньня ў беларускага грамадзтва Расеі і Пуціна. Крэмль узяў Беларусь у ядзерныя закладнікі».

Пуцін 25 сакавіка заявіў, што сховішча дабудуюць 1 ліпеня сёлета.

Па словах Пуціна, Аляксандр Лукашэнка ўжо доўгі час прасіў яго разьмясьціць тактычную ядзерную зброю ў Беларусі. Акрамя таго, Масква ўжо перадала Менску ракетны комплекс «Іскандэр», які можа выкарыстоўваць гэтую зброю.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША пракамэнтавалі заяву Пуціна аб разьмяшчэньні ядзернай зброі ў Беларусі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Валер Сахашчык: «Мы павінны рабіць так, каб расейскім войскам у Беларусі стала вельмі некамфортна»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін: Расея разьмесьціць у Беларусі тактычную ядзерную зброю