Раніцай 25 сакавіка, у гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці БНР, калі беларусы сьвяткуюць Дзень Волі, каля будынку літоўскага Сейму ўзьнялі бел-чырвона-белы сьцяг.
Сьвяткаваньне беларускага Дня Волі ў Літве распачалося ўзьняцьцем нацыянальнага сьцяга Беларусі каля Сейму Літвы. Беларусы Літвы сабраліся на ранішні мітынг ля будынку Сейму.
Сёньня ў рамках сьвяткаваньня беларускага Дня Волі ў Літве заплянаваныя таксама:
Вільня
10:45. Наведваньне магілаў айцоў БНР Антона і Івана Луцкевічаў і капліцы на могілках Росы, дзе пахаваныя беларускія паўстанцы 1863–1864 гг.
11:30. Аўтапрабег зь бел-чырвона-белымі сьцягамі ад могілак Росы да Лукіскага пляцу.
14:00. Мітынг на Лукіскім пляцы.
12:30. Аўтапрабег са сьцягамі ад Лукіскага пляцу да Еўя (Vievis, 30 км ад Вільні).
Коўна
13:10. Збор на прыпынку VIADA (Еўе/Vievis, Kauno g. 55A).
13:30. Пераезд да месца адкрыцьця помніка Кляўдушу Дуж-Душэўскаму на Пятрашунскіх могілках.
Розныя імпрэзы да Дня Волі плянуюцца і ў іншых краінах сьвету: Польшчы, Украіне, Грузіі, Чэхіі, Нямеччыне, Бэльгіі, Нідэрляндах, Швэцыі, ЗША, Канадзе. Праграма мерапрыемстваў:
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад Вільні да Вашынгтону. Як беларусы будуць сьвяткаваць сёлетні Дзень Волі па ўсім сьвеце