Праваабаронцы атрымалі інфармацыю, што яшчэ 16 сакавіка зь СІЗА-1 шпіталізавалі Аксану Зарэцкую, сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады.
Прычыны шпіталізацыі невядомы. Таксама праваабаронцы ня маюць інфармацыі, дзе зараз Аксана і ў якім яна стане.
- Зарэцкая — сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады, трэнэрка ў этыкеце і бізнэс-камунікацыях, культуралягіня, магістарка пэдагогікі. 14 сакавіка ёй прысудзілі 1,5 года калёніі паводле «народнага» арт. 342 КК.