Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Права на паўстаньне». З улікам папярэдняга прысуду агульны тэрмін для Сяргея Раманава склаў 20 гадоў і 11 месяцаў зьняволеньня.
Сяргея Раманава затрымалі 29 кастрычніка 2020 году.
22 сьнежня 2021 анархістаў Аліневіча, Дубоўскага, Разановіча і Раманава прызналі вінаватымі паводле артыкулаў ч. 2 арт. 289 («акт тэрарызму»), ч. 2 і ч. 4 арт. 295 («незаконныя дзеяньні ў дачыненьні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў») і ч. 1 арт. 333-1 Крымінальнага кодэксу («незаконнае перамяшчэньне празь мяжу забароненых рэчываў, агнястрэльнай зброі і выбуховых прыладаў», прызналі вінаватымі толькі Дзьмітрыя Дубоўскага і Ігара Аліневіча) і асудзілі на наступныя тэрміны:
- Ігару Аліневічу прысудзілі 20 гадоў зьняволеньня,
- Дзьмітрыю Дубоўскаму — 18 гадоў,
- Дзьмітрыю Разановічу — 19 гадоў,
- Сяргею Раманаву — 20 гадоў.
22 красавіка 2022 году Вярхоўны суд пакінуў пакараньне чатыром анархістам у сіле. На паседжаньне не пусьцілі нават бацькоў палітвязьняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцы заявілі аб пагрозе жыцьцю анархістаў Емяльянава і Раманава ў ваўкавыскай калёнііСяргея Раманава, асуджанага на 20 год зьняволеньня, пасьля прыезду ў Ваўкавыскую калёнію № 11 некалькі разоў зьмяшчалі ў штрафны ізалятар.
У сьнежні 2022 году Раманава зьмяшчалі ў памяшканьне камэрнага тыпу (ПКТ) на 4 месяцы, а на пачатку лютага 2023 году яго зноў пакаралі 15 суткамі ў штрафным ізалятары (ШЫЗА).