Новыя кнігі Ўладзімера Арлова прэзэнтавалі ў Беластоку да гадавіны незалежнасьці БНР

Уладзімер Арлоў

У Беластоку адбылася прэзэнтацыя новых выданьняў Уладзімера Арлова, прымеркаваная да 105-й гадавіны незалежнасьці БНР.

Кнігі «Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча» і «Імёны Свабоды» выдаў фонд Kamunikat.org.

Першая — працяг кнігі Ўладзімера Арлова «Айчына», якую ў 2022 годзе прызналі ў Беларусі «экстрэмісцкай».

Другая, «Імёны Свабоды», — гэта пятае выданьне зборніка эсэ пра выбітных беларусаў і беларусак, ранейшыя чатыры выходзілі ў кніжнай сэрыі «Імёны Свабоды. XXI стагодзьдзе» Бібліятэкі Свабоды. Цяперашняе выданьне дапоўненае, у ім 410 артыкулаў, 900 старонак.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Усе кнігі Бібліятэкі Свабоды

Як паведамляе Reform.by, наступныя прэзэнтацыі новых кніг Уладзімера Арлова адбудзецца ў Гданьску 25 сакавіка з 12:00 да 16:00 падчас Кірмашу беларускай літаратуры ў Эўрапейскім Цэнтры Салідарнасьці (зімовы сад), а таксама ў Варшаве — 26 сакавіка ў 16:00 на сустрэчы «Сьвяткуем Дзень Волі разам з Уладзімерам Арловым!» (Witryna Domu Wschodniego, Plac Konstytucji, 6).

Таксама кнігі можна замовіць праз сайт альбо эмэйл shop@kamunikat.com.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Заснавальнік электроннай бібліятэкі Kamunikat.org: «Выдаём кнігі для тысячаў беларусаў замежжа»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад Вільні да Вашынгтону. Як беларусы будуць сьвяткаваць сёлетні Дзень Волі па ўсім сьвеце