Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што пасьля ўчорашняй аблавы на адвакатаў як мінімум двое абаронцаў так і ня выйшлі на волю.
Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», гаворка ідзе пра Арцёма Сям'янава — адваката Валянціна Стэфановіча, Тацяны Кузінай, Ігара Лосіка, Паўла Белавуса і яшчэ шмат каго з палітвязьняў, а таксама пра Юрыя Козікава — адваката Яўгена Юшкевіча.
Вядома, што дома ў Сямʼянава і ў ягоных бацькоў адбыўся ператрус.
Застаецца невядомым месцазнаходжаньне адвакатаў Уладзімера Сташкевіча і Івана Чыжыка. Учора затрымалі і яшчэ некалькіх адвакатаў, але пазьней адпусьцілі на волю.