Польскія грузаперавозчыкі абвясьцілі акцыю пратэсту. Галоўная прычына — незадаволенасьць тым, што іх выцясьняюць з рынку беларускія і расейскія перавозчыкі. Транспартнікі вылучылі ўраду шэраг патрабаваньняў і абяцаюць пачаць паўнавартасны страйк, калі тыя ня будуць выкананыя, паведамляе польскае выданьне Trans.info.
Арганізатары акцыі — сямейныя транспартныя фірмы Люблінскага ваяводзтва і палітыкі партыі «Канфэдэрацыя». На мінулым тыдні сябры партыі паведамілі пра цяжкасьці перавозчыкаў на пасяджэньні парлямэнцкай групы, але з боку ўраду ніякіх заяў не было, і гэта вымусіла іх пачаць пратэст.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэм’ер Польшчы сустрэўся з жонкай Бяляцкага і паабяцаў падтрымку беларусамПапераджальны страйк прызначаны на 22 сакавіка. Пасьля прэс-канферэнцыі каля 10 гадзіны раніцы грузавікі выедуць у бок Варшавы. Яны ня будуць уяжджаць у сталіцу, а толькі абʼедуць яе. Апоўдні акцыя завершыцца. У ёй, паводле папярэдніх ацэнак, возьмуць удзел каля 200 вялікагрузаў:
«Маючая адбыцца забастоўка будзе свайго роду папярэджаньнем», — тлумачыць адзін з арганізатараў Рафал Мэклер, перавозчык і лідэр «Канфэдэрацыі» ў Любліне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пошта Баўгарыі прыпыніла прыём і адпраўку пасылак у Беларусь і РасеюУ пратэстоўцаў чатыры патрабаваньні. Асноўныя тычацца канкурэнтаў зь Беларусі і Расеі, але ня ўсе:
- Забараніць уезд расейскіх і беларускіх фур у Польшчу;
- Забараніць рэгістрацыю ў Польшчы кампаній зь беларускім і расейскім капіталам;
- Увесьці адказнасьць грузаадпраўшчыка за аплату паслуг транспартнай кампаніі;
- Вярнуць дазволы для ўкраінскіх перавозчыкаў на двухбаковыя перавозкі.
Патрабаваньні пратэстоўцаў будуць перададзеныя ўраду прадстаўнікамі грузаперавозчыкаў і членамі партыі. На іх выкананьне ўладам дадуць 14 дзён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Камянецкім раёне на беларуска-польскай мяжы знайшлі цела памежніка