Дзяржаўны канал паказаў відэа нібыта спэцапэрацыі ў Горадні, падчас якой затрымлівалі чалавека, які, зь іхніх словаў, «плянаваў тэракт». Паводле прапагандысцкага каналу АТН, ён меў падроблены расейскі пашпарт, дзе быў пазначаны 1981 год нараджэньня.
Са словаў вядоўцы, пры затрыманьні мужчына пачаў страляць з аўтамата Калашнікава і кінуў гранату, сілавікі таксама сталі страляць, мужчыну паранілі, па дарозе ў шпіталь ён памёр. Раней БелТА заяўляла пра «ліквідацыю» (на мове сілавікоў гэта значыць забойства).
Аляксандар Лукашэнка 21 сакавіка чарговым разам сабраў сілавікоў. Як паведаміла ягоная прэс-служба, тэмы нарады, на якую запрасілі кіраўніцтва органаў пракуратуры Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю, Сьледчага камітэту, КДБ, МУС, Мінабароны, МНС, Дзяржаўнага памжнага камітэту, ДМК, Дзяржаўнага камітэту судовых экспэртыз, судоў агульнай юрысдыкцыі, кіраўнікі рэгіёнаў, — вонкавыя і ўнутраныя пагрозы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Алег Талерчык: пачаўся транзыт улады, рыхтуюць КачанавуЛукашэнка згадаў інцыдэнт у Горадні. Ён назваў працу спэцлужбаў у гэтай апэрацыі «бліскучай».
«Канфіскаваны цэлы арсэнал зброі і выбухоўкі, які прызначаўся для „гучных“ тэрактаў у дачыненьні да грамадзян і службовых асоб дзяржаўных органаў», — цытуе Лукашэнку БелТА.
«За што малайцы нашы хлопцы — пры такой вострай сытуацыі, калі з боку тэрарыстаў прымяняліся гранаты і зброя, не загінуў ніводзін супрацоўнік групы „Альфа“. Добрая апэрацыя, добрая праца», — сказаў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Горадні КДБ забіў замежніка, які нібыта страляў і кідаў гранаты, — БелТАПадрабязнай інфармацыі аб здарэньні, пра якое стала вядома 19 сакавіка, дагэтуль няма. Невядомым застаецца грамадзянства чалавека, якога нібыта забілі беларускія сілавікі каля вуліцы Курчатава ў Горадні. Таксама пакуль незразумела, якім чынам спэцслужбы вылічылі яго і чаму вырашылі затрымаць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Страляніна і імавернае забойства «тэрарыста» ў Горадні. Што вядома празь дзень пасьля здарэньняТаксама сёньня ўлады выказаліся пра падзеі ў Мачулішчах і атаку на расейскі вайсковы самалёт.
«Садзейнічаньне ўкраінцу, які арганізаваў тэракт у Мачулішчах, аказвалі нашы зьбеглыя і самарадыкалізаваныя грамадзяне», — заявіў намесьнік міністра ўнутраных спраў — начальнік крымінальнай міліцыі Генадзь Казакевіч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што вядома пра стралка Якуціка, якога падазраюць у дывэрсіі ў Мачулішчах?