Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца.
Віцебская транспартная пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу супраць 27-гадовага жыхара Воршы. Яго вінавацяць паводле ч. 1 арт. 361-4 КК(«Садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці») за відэазапіс руху эшалёна з вайсковай тэхнікай, які мужчына зрабіў 8 сьнежня на станцыі Ворша-Цэнтральная.
Паводле матэрыялаў абвінавачаньня, жыхар Воршы выкарыстоўваў тэлефон Samsung Galaxy S20 FE. Адзначаецца, што пазьней мужчына адправіў ролік тэлеграм-каналу, які ўлады прызналі «экстрэмісцкім».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 20 сакавіка: у Віцебску ператрусы па лецішчах, затрыманыя ўчора ў Глыбокім — у ізалятары ў Докшыцах