Пяскоў расказаў пра рэакцыю Пуціна на выдачу ордэра на ягоны арышт

Уладзімір Пуцін і Дзьмітрый Пяскоў

«Ставімся да гэтага спакойна, усё старанна фіксуем», — заявіў прэс-сакратар прэзыдэнта РФ Дзьмітрый Пяскоў.

Адказваючы на пытаньне журналістаў пра асабістае стаўленьне Ўладзіміра Пуціна да рашэньня МКС выдаць ордэр на яго арышт, Дзьмітры Пяскоў заявіў: «Ставімся да гэтага спакойна, усё старанна фіксуем».

Паводле Пяскова, «калі кожную з гэтых варожых праяў прымаць блізка да сэрца, нічога добрага не атрымаецца».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Эўразьвязе адрэагавалі на ордэр Міжнароднага крымінальнага суду на арышт Пуціна

17 сакавіка Палата папярэдняга вядзеньня Міжнароднага крымінальнага суду выдала ордэры на арышт расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна і ўпаўнаважанай пры прэзыдэнце Расеі ў правах дзіцяці Марыі Львовай-Бяловай. Гэтае рашэньне было прынята ў сувязі зь верагоднай адказнасьцю за ваеннае злачынства — незаконную дэпартацыю дзяцей.

Рашэньне Міжнароднага крымінальнага суду падтрымалі і ўлады Эўразьвязу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сі Цзіньпін прыбыў у Расею. Гэты першы візыт замежнага кіраўніка ў Маскву пасьля выдачы ордэра на арышт Пуціна