Хроніка перасьледу 20 сакавіка: Былога палітвязьня Раманава пакаралі 2 днямі арышту за падпіскі на «экстрэмісцкія каналы»

Аляксей Раманаў

Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.

Былога палітвязьня Раманава пакаралі 2 днямі арышту. Ён ўжо на волі

Аляксея Раманава затрымалі 16 сакавіка ў Калінкавіцкім раёне. Праз час Свабодзе стала вядома, што ён абвясьціў галадоўку на знак пратэсту за незаконнае затрыманьне. Аднак адразу яго ня вызвалілі, а арыштавалі на 2 дні «за падпіскі на экстрэмісцкія каналы ад 2020 года», калі яны яшчэ не былі прызнаныя эстрэмісцкімі.

20 сакавіка Раманаў выйшаў на волю.

Аляксей Раманаў раней адбыў тэрмін зьняволеня за «абразу Лукашэнкі». Пасьля вызваленьня ў Аляксея забралі другую групу інваліднасьці, хоць ён мае анкалягічнае захворваньне.

Былы палітзьняволены ня мог афіцыйна ўладкавацца на працу, яму ўсюды адмаўлялі. Ён падпрацоўваў на будоўлі і рамонтах. У адной зь вёсак Калінкавіцкага раёну Аляксей дапамагаў знаёмай з рамонтам дома.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На Гомельшчыне затрымалі былога палітвязьня Раманава, які мае інваліднасьць. Ён абвясьціў галадоўку