Дата дня
20 сакавіка 1896 году нарадзіўся Мойшэ Кульбак, беларускі габрэйскі пісьменьнік, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Чый, як не беларускі, сёньня яшчэ можа быць Кульбак?» Размова зь перакладчыкам усіх вершаў і паэмаў Мойшэ КульбакаТаксама ў гэты дзень
1767 — стварэньне Слуцкай канфэдэрацыі.
1815 — Напалеон, які вярнуўся са ссылкі на востраў Эльбу, са сваім войскам уваходзіць у Парыж. Пачатак «Ста дзён».
1854 — у ЗША заснаваная Рэспубліканская партыя.
1919 — урад БНР выехаў з Горадні ў Бэрлін.
1933 — у Дахаў, у Нямеччыне, пачаў функцыянаваць першы нацысцкі канцэнтрацыйны лягер.
1988 — у Менску адбыўся мітынг у абарону гістарычнага Верхняга гораду, супраць будаўніцтва станцыі мэтро «Няміга» на месцы Менскага замчышча.
1995 — экстрэмісцкая сэкта «Аум Сінрыкё» арганізавала газавую атаку ў такійскім мэтро. У выніку пяці скаардынаваных нападаў загінулі 13 чалавек і пацярпелі каля 6 тысяч.
2019 — Касым-Жамарт Такаеў стаў другім прэзыдэнтам Казахстану.
У гэты дзень нарадзіліся
43 да н. э. — Публій Авідый Назон, рымскі паэт.
1828 — Генрык Ібсэн, нарвэскі драматург.
1862 — Адам Багдановіч, беларускі этнограф, фальклярыст, гісторык, бацька паэта Максіма Багдановіча.
1952 — Алесь Емяльянаў, паэт, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980–1990-х.
1977 — Вадзім Дзевятоўскі, беларускі кідальнік молата.
У памяці
1922 — Алесь Бурбіс, беларускі палітычны і грамадзкі дзеяч.
1976 - Уладзімер Дубоўка, беларускі паэт, празаік, перакладчык, крытык, вязень Гулагу.
2010 — Кастусь Тарасаў, пісьменьнік, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.