Урад Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі «прыняў да ведама» рашэньне Міжнароднага крымінальнага суду выдаць ордэр на арышт прэзыдэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, паведамляе агенцтва Reuters.
«Мы, як урад, усьведамляем свае юрыдычныя абавязаньні», — сказаў прэс-сакратар прэзыдэнта ПАР Вінсэнт Магвэнья.
Ён таксама дадаў, што Паўднёвая Афрыка будзе працягваць кансультацыі з адпаведнымі бакамі да саміту BRICS (Бразылія, Расея, Індыя, Кітай і ПАР).
Чакалася, што прэзыдэнт Расеі наведае Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку ў жніўні 2023 году для ўдзелу ў саміце лідэраў краін BRICS, аднак афіцыйнага пацьверджання гэтаму пакуль няма.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нямеччына паабяцала арыштаваць Пуціна ў выпадку яго візыту ў краіну