Назіральнікам за выбарамі не дазволяць працаваць у дні галасаваньня

Архіўнае фота

Намесьнік начальніка аддзелу прававой, аналітычнай і мэтадычнай работы апарату Цэнтральнай выбарчай камісіі Іван Таўкач расказаў БелТА пра зьмены ў выбарчым заканадаўстве па выніках так званага рэфэрэндуму, які прайшоў у лютым 2022 году.

«Што тычыцца нейкіх зьмен у гэтай частцы, то мы больш строга падыходзім да акрэдытацыі назіральнікаў, а менавіта абмяжоўваем тэрмін акрэдытацыі тэрмінам да пачатку галасаваньня. Гэта значыць, як толькі пачалося датэрміновае галасаваньне, акрэдытацыя назіральнікаў завяршаецца. А па астатніх крытэрыях усё застаецца бязь зьменаў» — цытуе БелТА прадстаўніка ЦВК.

Той таксама зазначыў, што ў частцы парлямэнцкіх выбараў адменены паказчык парога яўкі. «Выбары адбудуцца пры любой яўцы выбарнікаў», — сказаў Іван Таўкач.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чыноўнікі і вайскоўцы — кандыдаты на расстрэл. Лічыць былы супрацоўнік адміністрацыі Лукашэнкі