Пра гэта опэрная сьпявачка расказала ў сваім Instagram.
«З намі зьвязаліся польскія спэцслужбы і сказалі, што на маім канцэрце ў Варшаве плянаваўся нейкі тэракт. З мэтай бясьпекі яны адмяняюць канцэрт у Варшаве 24 сакавіка. Я нічога не разумею, што там адбываецца. Зараз буду ўсё вырашаць. даведвацца. Але квіткі ўжо не прадаюцца на наш канцэрт. У Гданьску пакуль усё добра», — расказала сьпявачка ў Instagram.
На гэтым тыдні сілавікі прыходзілі да бацькоў Маргарыты. У Беларусі сьпявачку абвясьцілі ў вышук год таму, яе вінавацяць у «зьдзеку зь дзяржаўных сымбаляў».
Свабода зьвярнулася па камэнтар да польскіх спэцслужбаў у сувязі з гэтай сытуацыяй, але пакуль не атрымала адказу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да бацькоў Маргарыты Ляўчук прыходзілі сілавікі і распытвалі пра дачку ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На аўкцыёне прадалі карціну, якую опэрная сьпявачка Ляўчук намалявала сваімі валасамі