У Беларусі новы рэкорд па колькасьці палітвязьняў

Улёткі з партрэтамі палітвязьняў. Менск, Заводзкі раён, 21 сакавіка 2021 году

Праваабаронцы прызналі палітычнымі зьняволенымі яшчэ 20 чалавек, цяпер іх у Беларусі 1.465, паведамляе BPN са спасылкай на праваабарончы цэнтар «Вясна».

Гэта рэкордная колькасьць чалавек, якія адначасова знаходзяцца ў такім статусе. Ранейшы рэкорд — 1.463 — быў зафіксаваны 28 лютага.

Палітвязьнямі прызнаныя прыгавораныя да пазбаўленьня волі:

  • Станіслаў Ільін, Леанід Уласюк і Мікалай Клімовіч. Усе — 1 год паводле артыкулу 368 КК (абраза прэзыдэнта),
  • Аляксей Мігно. 1 год паводле артыкулу 370 (зьнявага дзяржаўных сымбаляў),
  • Кірыл Плакушчаў. 1,5 года паводле артыкулу 341 (апаганьваньне збудаваньняў і псаваньне маёмасьці),
  • Андрэй Сцепанюк 1,5 года паводле артыкулу 368 (абраза прэзыдэнта),
  • Андрэй Аляшкевіч, Аляксей Ушакоў і Яўген Мірась. Усе — 2 гады паводле артыкулу 368 (абраза прэзыдэнта),
  • Вольга Барушка. 2 гады паводле артыкулаў 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і 391 (абраза судзьдзі або народнага засядацеля),
  • Аляксей Аляксейчык. 2, 5 года, частка 3 артыкулу 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь),
  • Дзьмітры Лазар. 2,5 года паводле артыкулаў 368 (абраза прэзыдэнта), 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і 391 (абраза судзьдзі або народнага засядацеля),
  • Сяргей Зайкоўскі. Тэрмін невядомы; артыкулы 341 (апаганьваньне збудаваньняў і псаваньне маёмасьці) і 367 (паклёп у дачыненьні да прэзыдэнта).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўрапарлямэнт ухваліў рэзалюцыю аб рэпрэсаваных беларусах

Статус палітвязьняў нададзены асуджаным на абмежаваньне волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу:

  • Максіму Камкову. 1,5 года паводле артыкулу 369 (абраза прадстаўніка ўлады),
  • Паўлу Трафімчуку. 2,5 года паводле артыкулу 369 (абраза прадстаўніка ўлады),
  • Кацярыне Калыбенка. 3,5 года паводле артыкулу 364 (гвалт або пагроза прымяненьня гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных спраў) і 369 (абраза прадстаўніка ўлады).

Акрамя таго, палітвязьнямі прызнаныя ўзятыя пад варту:

  • Юрый Бубноў. Артыкул 367 (паклёп у дачыненьні да прэзыдэнта),
  • Натальля Пятровіч і Пётр Старацітараў. Артыкул 368 (абраза прэзыдэнта),
  • Зьміцер Гарбуноў. Аартыкулы 368 (абраза прэзыдэнта) і 369 (абраза прадстаўніка ўлады).

Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць гэтых грамадзян, усіх палітвязьняў, а таксама дэкрыміналізаваць дыфамацыйныя артыкулы КК.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускія псыхолягі і псыхатэрапэўты, што працуюць за мяжой, заступіліся за калег, якія трапілі пад ціск на радзіме
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску судзяць Шапаткоўскага са штабу Бабарыкі. Яго трымаюць у СІЗА больш за 2,5 года
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 15 сакавіка: ператрусы ў рэдакцыях недзяржаўных газэт у Слуцку і Вілейцы