«Нарэшце беларусы і беларускі самі вызначаюць, на што ідуць іхныя падаткі, — паведамляецца на сайце праекту. — Пілёт праекту пройдзе ў Польшчы і Літве. Ідэя такая: людзі, што жывуць у гэтых дзьвюх краінах, могуць самі запоўніць падатковую дэклярацыю і фундаваць 1,5% (у Польшчы) ці 1,2% (у Літве) сваіх падаткаў на дабрачыннасьць. Гэта прыкладна 20–30 эўра паводле сярэдняга заробку ў гэтых краінах.
Грошы прыйдуць увосень, тады ж будзе прынятае канчатковае рашэньне, куды іх варта накіраваць. За лета пройдзе абмеркаваньне фундатарамі і фундатаркамі найбольш істотных напрамкаў для дапамогі».
Больш падрабязна пра мэханізм і ўмовы ўдзелу можна прачытаць тут.
На плятформе «Новая Беларусь» сабраныя фонды і ініцыятывы, якія падтрымліваюць беларусаў і беларусак ва ўсім сьвеце.