14 сакавіка 2023 году Сьвятлана Ціханоўская падала апэляцыйную скаргу на вынесены прысуд з мэтай дакумэнтальна зафіксаваць парушэньне асноўных правоў і свабод чалавека, дапушчаных пры разглядзе крымінальнай справы. Пра гэта паведаміла яе прэсавая служба.
У прыватнасьці, у апэляцыйнай скарзе пазначана, што Сьвятлана Ціханоўская да гэтага часу ня ведае, у чым канкрэтна яе абвінавачваюць, і не атрымала ніводнага працэсуальнага дакумэнта ў справе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прысуд Ціханоўскай: жорсткі, але завочны. Лукашэнка пралічыўся двойчыАбарона Ціханоўскай ажыцьцяўлялася прызначаным адвакатам, зь якім яна так і не змагла ні разу пагаварыць і абмеркаваць прававую пазыцыю ў справе. Больш за тое, інфармацыю аб вынесеным прысудзе разьмясьцілі на афіцыйным сайце Вярхоўнага суду Рэспублікі Беларусь, які немагчыма адкрыць за межамі Рэспублікі Беларусь.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля завочнага выраку Латушка заклікаў Захад да больш рашучых дзеяньняў супраць беларускіх уладаўЦіханоўская заявіла, што рэжым Лукашэнкі мае зносіны зь людзьмі, супраць якіх вядуцца падобныя працэсы, выключна са старонак прапагандысцкай прэсы.
Ціханоўская перакананая, што, па сутнасьці, разгляд крымінальнай справы ў «спэцыяльным вядзеньні» ня толькі парушае дзейнае нацыянальнае заканадаўства ў частцы гарантаваных правоў абвінавачаных, але таксама груба супярэчыць артыкулу 14 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах — аб праве на справядлівы судовы разгляд крымінальнай справы.
На яе думку, апэляцыйнае абскарджаньне таксама зьяўляецца крокам у выкарыстаньні ўсіх сродкаў прававой абароны ў нацыянальнай сыстэме правасудзьдзя, пасьля вычарпаньня якіх магчымы зварот па абарону сваіх правоў у міжнародныя органы, у тым ліку пры ААН.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская ў Guardian: Лукашэнка «зьяўляецца дзяржаўным спонсарам тэрарызму»