КДБ Беларусі абнавіў сьпіс «асобаў, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці».
У сьпісе зьявілася 11 новых прозьвішчаў: гэта палітвязьні Софʼя Сапега, Максім Ярашэнка, Сяргей Савіч, Арцём Воўна, Рыгор Грыг, Павел Мякіш, Валер Барзенка і Андрэй Касцоў, а таксама Юры Калодны, Мікалай Даніш і Барыс Кім, паведамляе «Вясна».
Агулам у «тэрарыстычным сьпісе» 1026 чалавек, зь іх 278 — беларусы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Соф’і Сапезе адмовілі ў памілаваньні, нягледзячы на выплату грашовай кампэнсацыі- Грамадзянка Расеі Софʼя Сапега цяпер адбывае тэрмін у гомельскай жаночай калёніі.
- Яе затрымалі 23 траўня 2021 году разам з Раманам Пратасевічам — дзеля гэтага прымусова пасадзілі ў Менску самалёт авіякампаніі Ryanair.
- Горадзенскі абласны суд прысудзіў Соф'і Сапезе 6 гадоў калёніі. Яе абвінавацілі паводле 7 крымінальных артыкулаў. Таксама зь яе спагналі кампэнсацыю маральнай шкоды ў памеры 167 500 рублёў (каля 70 тысяч даляраў).
- Соф’і Сапезе адмовілі ў памілаваньні, нягледзячы на выплату грашовай кампэнсацыі.