Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У адміністрацыі Лукашэнкі расказалі, чаму адмовілі ў памілаваньні расейскай грамадзянцы Софʼі Сапезе


Софʼя Сапега падчас суду. Горадня, травень 2022
Софʼя Сапега падчас суду. Горадня, травень 2022

Сапегу прыгаварылі да шасьці гадоў калёніі агульнага рэжыму, дзе яна працуе швачкай.

Намесьнік кіраўніка адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі Вольга Чупрыс расказала БелТА, чаму было адмоўлена ў памілаваньні расейскай грамадзянцы Софʼі Сапезе:

«Адмоўлена цалкам законна. Каб адбыўся акт памілаваньня, неабходна, каб быў выкананы шэраг умоў. Яна мае права зьвярнуцца, як і любыя іншыя грамадзяне Рэспублікі Беларусь і іншаземцы. Тут ніякіх выключэньняў ці нейкага прадузятага стаўленьня. Таму што зьвяртаюцца вельмі многія насамрэч», — сказала Вольга Чупрыс.

Намесьніца кіраўніка адміністрацыі адзначыла, што такі зварот заўсёды ацэньваецца на прадмет адпаведнасьці крытэрыям:

«У прыватнасьці, асуджаная, якая выказала жаданьне напісаць такое хадайніцтва на імя прэзыдэнта, не адбыла нават хаця б палову тэрміну, хаця яна мела права зьвярнуцца. У прэзыдэнта было права памілаваць і ў гэтым выпадку. Але калі ацэньваць у цэлым усе крытэрыі, то ў гэтым выпадку выключэньняў, якія паслужылі б падставай для таго, каб кіраўнік дзяржавы прыняў такое рашэньне, не было», — сказала Чупрыс.

  • Софʼю Сапегу затрымалі 23 мая 2021 года разам з былым галоўным рэдактарам тэлеграм-канала NEXTA Раманам Пратасевічам у менскім аэрапорце пасля таго, як улады Беларусі пасадзілі самалёт авіякампаніі Ryanair, які ляцеў з Афін у Вільню. Пара вярталася з адпачынку. Дзяўчыну абвінавацілі ў адміністраваньні тэлеграм-канала «Чорная кніга Беларусі», у якім публікуюцца асабістыя дадзеныя сілавікоў.
  • Суд пачаўся 28 сакавіка 2022 г. і праходзіў у закрытым рэжыме. Сапезе выставілі абвінавачаньні паводле сямі артыкулаў, але прызналі вінаватай паводле двух — ч. 3 арт. 130, а таксама ч. 1 арт. 179.
  • Ёй прысудзілі шэсьць гадоў калёніі агульнага рэжыму. Сапега ў калёніі працуе швачкай. Раней у перапісцы яна расказала маці, што працы шмат, усе працуюць безь перапынку, здароўе ад стрэсу «пакідае жадаць лепшага». У адным зь лістоў дзяўчына папрасіла маці паабяцаць ёй, што яна забярэ яе з калёніі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG