Сэйм Літвы ухваліў пастанову аб прызнаньні расейскай прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнэр» тэрарыстычнай арганізацыяй, пра гэта паведамляе агенцтва BNS.
У прынятай 14 сакавіка пастанове гаворыцца, што расейская прыватная вайсковая кампанія «Вагнэр» зьяўляецца тэрарыстычнай арганізацыяй, а яе ўдзельнікі і найміты ўяўляюць пагрозу бясьпецы дзяржавы і грамадзтва. Разам з тым парлямэнт Літвы рашуча асудзіў выкарыстаньне любых груповак наймітаў, такіх як «Вагнэр», створаных пры падтрымцы расейскіх уладаў, для зьдзяйсненьня злачынстваў агрэсіі ва Ўкраіне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Кіеве заявілі, што Расея незаконна вывезла з Украіны звыш 16 тысяч дзяцей, у тым ліку 2 тысячы сіротЗа пастанову Сэйму аднагалосна прагаласавалі 117 дэпутатаў.
«З пачатку ваеннага ўварваньня Расейскай Фэдэрацыі ва Ўкраіну ў 2022 годзе вайскоўцы Расейскай Федэрацыі і найміты ПВК „Вагнэр“, якая прымае актыўны ўдзел у баявых дзеяньнях на баку агрэсара, зьдзяйсьнялі сыстэматычныя цяжкія злачынствы агрэсіі — забойства і катаваньне мірнага насельніцтва Ўкраіны, бамбаваньне жылых дамоў і іншых цывільных аб’ектаў, што прыраўноўваецца да тэрарызму», — гаворыцца ў прынятым дакумэнце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейцы зноў абстралялі цэнтар Краматорску ў Данецкай вобласьці. Ёсьць ахвярыУ рэзалюцыі Сэйму падкрэсьліваецца, што прыватная вайсковая кампанія «Вагнэр», заснаваная набліжаным да прэзідэнта РФ Яўгеніем Прыгожыным, зьяўляецца ценявым інструмэнтам расейскай улады.
Па словах аднаго з ініцыятараў рэзалюцыі Лаўрынса Кашчунаса, такія кампаніі ўсё часьцей выкарыстоўваюцца Расеяй у ваенных канфліктах:
«Толькі што прадстаўленая публічная ацэнка пагроз нашых літоўскіх спэцслужбаў сьцьвярджае, што такія прыватныя вайсковыя і ахоўныя кампаніі могуць мець магчымасьць праводзіць абмежаваныя апэрацыі супраць Літвы», — сказаў палітык.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Супраць расейца завялі крымінальную справу аб «дыскрэдытацыі» арміі за анэкдот пра адступленьне з ХерсонаПрынятая рэзалюцыя заклікала іншыя краіны прызнаць расейскую прыватную вайсковую кампанію «Вагнэр» тэрарыстычнай арганізацыяй. Сейм таксама падкрэсьлівае неабходнасьць прыняцьця Літвой закону аб прадухіленьні тэрарызму, які прадугледжвае канкрэтныя крытэрыі, на падставе якіх урад або ўпаўнаважаная ім установа будзе зацьвярджаць сьпіс тэрарыстычных арганізацый, а таксама санкцыі, вызначаныя ў дзейных законах.
Нагадаем, урад Італіі абвінаваціў групоўку «Вагнэр» ў павелічэньні колькасьці лодак зь нелегальнымі мігрантамі ў Міжземным моры, што зьяўляецца часткай стратэгіі Масквы атрымаць рэванш у краінах, якія падтрымліваюць Украіну.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Італія абвінаваціла ПВК «Вагнер» у павелічэньні колькасьці мігрантаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне ідэнтыфікавалі 300 расейскіх вайскоўцаў, вінаватых у ваенных злачынствах, 29 ужо засудзілі