Васілій Бальшакоў у сацыяльнай сетцы напісаў:
Даўно не чытаў сапраўды сьмешных анэкдотаў:
— Сяргей, а чаму мы адступаем ад Херсона?
— Валодзя, дык ты ж сам загадаў вызваліць Украіну ад фашыстаў і нацыстаў...
14 лютага дома ў мужчыны ў горадзе Касімаве адбыўся ператрус. Па словах жонкі, сілавікі павалілі Бальшакова на падлогу, пабілі яго і закавалі ў кайданкі. Падчас ператрусу ў яго канфіскавалі тэлефоны і ноўтбук.
Крымінальную справу паводле першай часткі артыкула аб дыскрэдытацыі расейскай арміі могуць завесьці супраць тых, у каго на працягу году да гэтага набыў законную моц штраф па аналягічным адміністрацыйным артыкуле (20.3.3 КаАП). У ліпені 2022 году Бальшакова аштрафавалі паводле яго на 30 тысяч рублёў за камэнтары ў «УКантакце».