«Я паеду альбо ў абодва месцы, альбо ні ў адно», — сказаў пантыфік у інтэрвію аргентынскай газэце La Nacion 11 сакавіка. Ён лічыць, што для яго паездка ў расейскую сталіцу «не зьяўляецца немагчымай».
Таксама папа Францішак адзначыў, што ў Ватыкана няма мірнага пляна па заканчэньні вайны, аднак ёсьць «служба міру», якая старанна працуе над тым, каб пакласьці канец жорсткаму расейскаму ўварваньню ва Ўкраіну.
На думку пантыфіка, малаімаверна, што сустрэча Ўладзіміра Пуціна і Уладзіміра Зяленскага ў Ватыкане можа адбыцца ў будучыні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да гадавіны поўнамаштабнага расейскага ўварваньня Папа Рымскі асудзіў «абсурдную і жорсткую» вайну ва ЎкраінеЗ пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну папа Францішак згадваў Украіну амаль ва ўсіх сваіх публічных выступах і ўсё больш крытыкаваў Маскву.
У пачатку лютага гэтага году пантыфік запэўніў, што гатовы правесьці сустрэчу з прэзыдэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і расейскім лідэрам Уладзімірам Пуціным. Ён таксама заяўляў, што да гэтага часу не наведаў Кіеў, паколькі няма магчымасьці прыехаць у Маскву. Але Францішак адзначыў, што просіць аб дыялёгу.
9 студзеня папа Рымскі Францішак у штогадовай прамове перад акрэдытаванымі ў Ватыкане дыпляматамі заявіў, што войны, падобныя да вайны Расеі ва Ўкраіне, дзе мірных жыхароў тэрыторыі бязладна зьнішчаюць, «зьяўляюцца злачынствам супраць Бога і чалавецтва».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Папа Рымскі гатовы да сустрэчы з Пуціным і Зяленскім дзеля міру