Дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БелТА апублікавала відэазапіс з затрыманым жыхаром Ваўкавыску Дзьмітрыем Марозам, у якім ён прызнаўся ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе і заявіў, што хоча вярнуцца пасьля турмы да нармальнага жыцьця.
Паводле паведамленьня БелТА, супраць Дзьмітрыя Мароза завялі крымінальную справу паводле ч. 2 артыкула 243, а таксама артыкула 364 Крымінальнага кодэксу Беларусі (ухіленьне ад падаткаў і гвалт або пагроза прымяненьня гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка органа ўнутраных спраў).
Раней такія відэазапісы, дзе затрыманыя грамадзяне прызнаюць сваю віну, публікавалі толькі тэлеграм-каналы, зьвязаныя зь сілавымі органамі Беларусі.
Шмат якія з такіх каналаў былі заблякаваныя мэсэнджарам Telegram у выніку скаргаў карыстальнікаў на распаўсюд гвалту.
Шырокі распаўсюд такіх відэа ў каналах сілавікоў выклікаў нэгатыўную рэакцыю праваабаронцаў. Пасьля сфальшаваных выбараў прэзыдэнта 2020 году і новай хвалі рэпрэсій у Беларусі затрымалі дзясяткі тысяч чалавек, завялі 12 тысяч палітычна матываваных крымінальных спраў, па стане на 10 сакавіка 2023 году праваабаронцы прызналі палітвязьнямі ў Беларусі 1450 чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Нарцысізм і дыктат». Што вядома пра Марата Маркава, які бярэ «пакаяльныя інтэрвію» ў затрыманых ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Telegram выдаліў каналы ГУБАЗіКу, але ня ўсе