Больш за 174 тысячы грамадзян Беларусі ў 2022 годзе працавалі ў Расеі.
Як паведамляе выданьне Reform.by, такія зьвесткі прывяла сёньня на прэсавай канфэрэнцыі дырэктарка Дэпартамэнту працоўнай міграцыі і сацыяльнай абароны Эўразійскай эканамічнай камісіі Алтынай Амурбекава.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У 2022 годзе больш за 171,5 тысяч беларусаў атрымалі доступ да польскага рынку працы, — дасьледаваньне«Паводле дадзеных за 2022 год, крыху больш за 174 тысячы грамадзян Беларусі працавала ў Расеі. Гэта значыць, у параўнаньні з ковідным 2020 годам мы бачым рост у два разы», — сказала яна.
Паводле яе слоў, у 2019 годзе ў Расеі працавалі 163,5 тысячы беларусаў, а ў 2020-м — толькі 85 тысячаў, што было зьвязана з пандэмійнымі абмежаваньнямі.