На праваабаронцу Левінава, які знаходзіцца за мяжой, у Беларусі завялі крымінальную справу

Павал Левінаў. Архіўнае фота

Супраць віцебскага праваабаронцы Паўла Левінава распачалі крымінальную справу за ўдзел у пратэстах.

Як паведамляе «Вясна», вядома, што Левінава прызналі падазраваным паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Праваабаронца знаходзіцца за мяжой, аднак сьледчыя просяць яго прыйсьці ва УСК для допыту.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Праваабаронцай 2022 году» назвалі палітзьняволеную Насту Лойку, «журналістам году» — Аксану Колб
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЦВК і МЗС адказалі праваабаронцу Левінаву, чаму беларусам за мяжой нельга ўдзельнічаць у рэфэрэндуме