Сі Цзіньпін стаў першым у гісторыі кіраўніком Кітая, выбраным на трэці пяцігадовы тэрмін.
Таксама яго зноў выбралі старшынёй Цэнтральнай вайсковай рады.
Прэзыдэнт і кіраўнік КПК Сі Цзіньпін займае сваю пасаду зь лістапада 2012 году, у кастрычніку 2017 году ягоную кандыдатуру зацьвердзілі на другі пяцігадовы тэрмін. У 2018 годзе ў Канстытуцыю краіны ўнесьлі зьмены, якія выключаюць абмежаваньне на колькасьць прэзыдэнцкіх тэрмінаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кітай мае мірны плян для Ўкраіны і абяцае прадставіць яго да канца лютагаІмя Сі Цзіньпіна і яго палітычныя ідэі летась ўнесьлі ў статут кампартыі Кітая, такога гонару раней былі ўдастоены правадыры КНР — Мао Цзэдун і Дэн Сяопін.
Першы тэрмін Сі Цзіньпіна на пасадзе прайшоў пад знакам жорсткай барацьбы з карупцыяй у дзяржапараце Кітая. За пяць гадоў прыцягнулі да адказнасьці больш за 100 чыноўнікаў вышэйшага ўзроўню. Многія зь іх — дзеючыя або патэнцыйныя апанэнты лідэра краіны.
У выніку Сі Цзіньпін і яго прыхільнікі сканцэнтравалі ў сваіх руках дастатковую колькасьць улады, каб фармаваць склад палітбюро цалкам па свой розум.
Фармальна ў Кітаі дзейнічае некалькі палітычных партыяў. Аднак у канстытуцыі краіны асабліва прапісана вядучая і кіроўная роля Камуністычнай партыі Кітая. Найвышэйшы орган дзяржулады — Усекітайскі сход народных прадстаўнікоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кантракты на 3,5 млрд даляраў: у прэс-службе Лукашэнкі падвялі вынікі ягонага візыту ў Кітай