Раней яго затрымалі на працоўным месцы і асудзілі на 15 сутак.
Аляксей Дужы — плястычны хірург, якога затрымалі 14 лютага 2023 года проста на працоўным месцы. Пасьля адміністрацыйнага арышту ён ня выйшаў на волю.
На яго завялі крымінальную справу паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак), паведамляе «Вясна».
Аляксея ўтрымліваюць у менскім ізалятары на Акрэсьціна.
15 лютага тэлеграм-канал беларускіх мэдыкаў «Белыя халаты» напісаў, што Аляксей Дужы знаходзіцца ў Менску ў турме ў завулку Акрэсьціна і што да яго не пускаюць адваката.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Брату намесьніка камандзіра палку імя Каліноўскага дадалі яшчэ тры артыкулы Крымінальнага кодэксу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцы: за пратэсты супраць Лукашэнкі і вайны пакаралі больш за 500 беларусак