Дата дня
9 сакавіка 1953 году ў бэльгійскім Лювэне памёр Мікола Равенскі, кампазытар, аўтар музыкі да гімну «Магутны Божа», дзеяч паваеннай эміграцыі ў Нямеччыне й Бэльгіі.
Таксама ў гэты дзень
1918 — Выканаўчы камітэт Рады Ўсебеларускага зьезду прымае Другую Ўстаўную грамату.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Падарожжа ў БНР. Аўдыёкніга1966 — Францыя выйшла з вайсковай арганізацыі NATO.
У гэты дзень нарадзіліся
1454 — Амэрыга Вэспучы, італьянскі падарожнік, у гонар якога быў названы кантынэнт Амэрыка.
1814 — Тарас Шаўчэнка, клясык украінскай літаратуры.
1883 — Францішак Аляхновіч, беларускі драматург, тэатральны дзеяч, публіцыст, які трапіў пад хвалю рэпрэсій адным зь першых, 1 студзеня 1927 году. Пра сваё знаходжаньне ў савецкіх канцлягерах напісаў успаміны «Ў капцюрох ГПУ». Саветы абмянялі яго на вязьня польскай турмы Браніслава Тарашкевіча.
1934 — Юры Гагарын, першы касманаўт.
1962 — Гэнік Лойка, скульптар, адзін з ініцыятараў стварэньня моладзевага адраджэнскага руху «Беларуская Майстроўня», аўтар бюстаў Касьцюшкі і Каліноўскага, усталяваных у Нью-Ёрку.
У памяці
1971 — памёр Іван Ахрэмчык, беларускі мастак і пэдагог, імем якога была названая мастацкая вучэльня ў Менску.