Спонсарам падрываў расейскіх газаправодаў «Паўночны паток-1» і «Паўночны паток-2» нібыта быў грамадзянін Украіны, не зьвязаны з урадам Уладзіміра Зяленскага, паведаміла брытанскае выданьне The Times. Паводле выданьня, арганізацыя дывэрсій была прыватнай ініцыятывай украінца.
Ён нібыта за свой кошт аплаціў арэнду яхты, працу элітных вадалазаў, падробленыя пашпарты і кумулятыўныя зарады выбухоўкі, даступнай толькі для нафтавай і газавай прамысловасьці.
У выданьні зьвярнулі ўвагу, што спэцслужбы заходніх краін ведаюць украінца, які нібыта стаіць за арганізацыяй выбуху. Ягонага імя не раскрывалі, каб не справакаваць канфлікт паміж Украінай і Нямеччынай на тле перамоў аб пастаўках узбраеньня ўкраінскаму войску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Reuters: Расея не плянуе рамантаваць «Паўночныя патокі»7 сакавіка выданьне The New York Times са спасылкай на неназваных амэрыканскіх афіцыйных асобаў паведаміла, што новыя зьвесткі выведкі сьведчаць пра напад на газаправоды праўкраінскай групоўкі. Пры гэтым выданьне падкрэсьліла, што няма ніякіх доказаў датычнасьці да гэтых інцыдэнтаў прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага або ягоных паплечнікаў, а таксама таго, што нападнікі дзейнічалі паводле ўказаньняў прадстаўнікоў украінскага ўраду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Белы дом пракамэнтаваў чуткі, што ВМС ЗША датычныя да падрыву «Паўночнага патоку — 2»Потым пра гэта ж паведаміла нямецкае выданьне Die Zeit і таксама са спасылкай на крыніцы, якія ўдакладнілі нават, што нямецкія сьледчыя вызначылі судна, якое выкарыстоўвалі для дывэрсіі на «Паўночных патоках». Нібыта гэтае судна арандавала кампанія з Польшчы, якою валодаюць два ўкраінцы. На палубе яхты пазьней знайшлі сьляды выбухоўкі. Дывэрсійная група, паводле зьвестак выданьня, складалася з шасьці асобаў — капітана, двух вадалазаў, двух памочнікаў і лекара. Для арэнды судна выкарысталі падробленыя пашпарты. Але хто заказаў дывэрсію, пакуль незразумела.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Служба бясьпекі Швэцыі: газаправоды «Паўночнага патоку» былі разбураныя ў выніку дывэрсііЯе паведаміла ўкраінскае выданьне «Європейська правда», міністар абароны Ўкраіны Аляксей Рэзьнікаў зьняпраўдзіў датычнасьць украінскіх афіцыйных структур да падрыву расейскіх газаправодаў у Балтыйскім моры.
«Для мяне гэта даволі дзіўная гісторыя, яна ня мае нічога супольнага з намі. Я мяркую, што афіцыйнае расьсьледаваньне, якое праводзяць адпаведныя ўладныя структуры, апіша ўсе дэталі. Гэта было б камплімэнтам для нашых спэцыяльных сіл, але гэта ня наша дзейнасьць», — сказаў Аляксей Рэзьнікаў у Швэцыі, дзе ён знаходзіцца для ўдзелу ў пасяджэньні міністраў абароны Эўразьвязу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Nord Stream апублікаваў вынікі агляду «Паўночных патокаў»Летась у канцы верасьня былі пашкоджаныя тры з чатырох нітак газаправодаў «Паўночны паток-1» і «Паўночны паток-2». Уцалела толькі адна труба «Паўночнага патоку-2». Гэты газаправод не запусьцілі ў эксплюатацыю з прычыны санкцыяў, уведзеных супраць Расеі пасьля ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну. «Паўночны паток-1» быў асноўнай магістральлю паставак расейскага газу ў Нямеччыну, адкуль ён разьмяркоўваўся далей паміж краінамі Эўрапейскага Зьвязу.
Вайна Расеі супраць Украіны
- А 5-й гадзіне раніцы 24 лютага 2022 году кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе па просьбе груповак «ДНР» і «ЛНР». 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў Пуцін назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі ў межах абласьцей. 22 лютага Савет Фэдэрацыі ратыфікаваў гэтае рашэньне.
- Расейскія войскі атакавалі ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы лётнішчы, базы і дарогі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі апраўдваюць вайну, яго праціўнікі лічаць тэрыторыю Беларусі акупаванай, многія заклікаюць да супраціву расейскім захопнікам.
- Насуперак заявам Пуціна пра атакі выключна на вайсковыя аб'екты, расейцы бамбяць школы, дзіцячыя садкі і жылыя кварталы ўкраінскіх гарадоў.
- 2 красавіка 2022 году, пасьля вызваленьня гораду Буча пад Кіевам, фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фотаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяр масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі. Многія пахаваныя ў стыхійных брацкіх магілах. Вялікія разбурэньні прынесла расейская акупацыя і Барадзянцы.
- З 24 лютага Расея захапіла толькі адзін абласны цэнтар — Херсон. Расейскія войскі адступілі зь яго і з правабярэжнай часткі Херсонскай вобласьці ў лістападзе 2022 году. Горад быў акупаваны расейскімі войскамі ў першыя дні вайны фактычна без баёў. Увосень 2022 году ўкраінскія войскі правялі маштабны контранаступ, у выніку якога расейскія сілы пакінулі большасьць сваіх пазыцый у Харкаўскай вобласьці.
- Нягледзячы на першапачатковыя заявы Пуціна пра тое, што акупацыя ўкраінскіх тэрыторыяў не ўваходзіць у пляны ўварваньня, 30 верасьня 2022 году была абвешчана анэксія чатырох вобласьцяў Украіны (Данецкай, Запароскай, Луганскай і Херсонскай), у тым ліку і тэрыторыяў, якія Расея не кантралявала.
- 21 верасьня 2022 году Пуцін заявіў пра мабілізацыю ў Расеі. Пасьля гэтай заявы тысячы расейцаў накіраваліся на памежныя пункты і пачалі выяжджаць у Грузію, Казахстан, Армэнію, Манголію, Фінляндыю і іншыя краіны. У самой Расеі праціўнікі вайны падпалілі некалькі вайсковых камісарыятаў.
- У 2023 годзе Лукашэнка і Пуцін заявілі пра разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай ядзернай зброі. 13 чэрвеня Лукашэнка сказаў, што частка ядзернай зброі ўжо дастаўлена з РФ у Беларусь. 16 чэрвеня Пуцін таксама заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі, а астатнюю частку перамесьцяць «да канца лета або да канца году».
- 3 верасьня ўкраінскі брыгадны генэрал Аляксандар Тарнаўскі заявіў, што Ўзброеныя сілы Ўкраіны прарвалі першую лінію абароны на запароскім кірунку, на якую расейцы выдаткавалі больш за ўсё рэсурсаў.
- У канцы 2023 і на пачатку 2024 расейцы працягвалі масавыя абстрэлы ўкраінскіх гарадоў: Дніпры, Кіеве, Харкаве, Адэсе і іншых месцах дзясяткі людзей загінулі і атрымалі раненьні. Украінскі бок у адказ абстрэльваў расейскі Белгарад, некалькі чалавек загінулі. Узброеныя сілы дзьвюх краін рэгулярна атакуюць падкантрольныя адна адной тэрыторыі бесьпілётнікамі.
- Агулам з пачатку 2024 году ўкраінскія дроны пашкодзілі 18 расейскіх НПЗ, што прывяло да скарачэньня вытворчасьці амаль на 14%. У сакавіку былі атакаваныя такія абʼекты, як Разанскі НПЗ «Раснафты» і завод «Лукойла» ў Кстове ў Ніжагародскай вобласьці. Абодва ўваходзяць у топ-10 найбуйнейшых НПЗ Расеі і забясьпечваюць бэнзінам Маскву.
- 6 жніўня 2024 году Ўкраіна пачала апэрацыю ў Курскай вобласьці. 19 жніўня прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што пад кантролем Украіны ў ходзе апэрацыі Ўзброеных сілаў Украіны знаходзяцца 92 паселішчы Курскай вобласьці Расеі. Галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі Ўкраіны Аляксандар Сырскі ўдакладніў, што такіх населеных пунктаў 82. Улады Ўкраіны заявілі пра стварэньне ваенных камэндатураў і арганізацыі перадачы «гуманітарнай дапамогі ў населеныя пункты, якія знаходзяцца пад кантролем Украіны». Экспэрты Інстытуту вывучэньня вайны, прааналізаваўшы заявы і відэаматэрыялы з геалякацыяй, выказалі меркаваньне, што Ўкраіна кантралюе ў Курскай вобласьці ня ўсю тэрыторыю ў заяўленых межах прасоўваньня.
- 16-18 жніўня ўкраінскія сілы падарвалі тры масты, якія мелі стратэгічнае значэньне для матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня групоўкі расейскіх войскаў ва Ўкраіне і вайсковай авіяцыі, якая базуецца ў Курскай вобласьці.
- 17 лістапада Джо Байдэн зьняў абмежаваньні на нанясеньне ўдараў амэрыканскай дальнабойнай зброяй па тэрыторыі Расеі.
- Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.