У Швайцарыі абвінавацілі банкіраў у спрыяньні мільённым пераводам сябру Пуціна віялянчэлісту Ралдугіну

Віялянчэліст Сяргей Ралдугін. Архіўнае фота

Пракуратура Швайцарыі абвінаваціла чатырох банкіраў у падазрэньні ў датычнасьці да грашовых пераводаў для віялянчэліста Сяргея Ралдугіна.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін называе яго сваім сябрам. Як паведамляе Reuters, сярод абвінавачаных — трое расейцаў і адзін грамадзянін Швайцарыі. Пракуроры лічаць, што яны не былі дастаткова асьцярожнымі ў фінансавых апэрацыях і не правялі неабходных праверак, каб вызначыць, ці быў Ралдугін сапраўдным уладальнікам актываў. Банкіраў не называюцца. Яны не прызнаюць віны і маюць намер аспрэчваць абвінавачаньні.

У Швайцарыі банкі абавязаны адхіляць або спыняць паслугі, калі ёсьць сумневы ў сапраўднасьці асобы боку дамовы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Багацьце людзей з «асабістага кола» Ўладзіміра Пуціна складае 24 мільярды даляраў

Паводле Reuters, у абвінавачаньні гаворыцца, што такіх, як Ралдугін, выкарыстоўваюць у якасьці падстаўных асоб, каб утаіць сапраўдных уладальнікаў рахункаў. Пракуроры таксама адзначаюць, што афіцыйна расейскі прэзыдэнт мае даход 100 тысяч швайцарскіх франкаў (крыху больш за 100 тысяч эўра) за год, але мае велізарныя актывы, якімі распараджаюцца ягоныя родныя.

Крэмль не камэнтаваў паведамленьне Reuters.

У 2014 годзе Ралдугін меў два рахункі ў «Газпромбанку» ў Швайцарыі. На іх з Расеі паступалі мільёны франкаў. Абодва рахункі былі закрытыя ў 2016 годзе.
З 2022 года Ралдугін знаходзіўся пад санкцыямі Эўрапейскага зьвязу. Брусэль лічыць, што музыка мае як мінімум пяць афшорных кампаній і ён сам зьяўляецца часткай фінансавай схемы Пуціна. Акрамя таго, віялянчэліст знаходзіцца ў абмежавальных сьпісах Канады, ЗША, Вялікай Брытаніі і іншых краін.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналісты-дасьледчыкі знайшлі афшорныя мільёны атачэньня Пуціна