Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Багацьце людзей з «асабістага кола» Ўладзіміра Пуціна складае 24 мільярды даляраў


Уладзімір Пуцін
Уладзімір Пуцін

Сумарнае багацьце людзей, якія ўваходзяць у так званае «асабістае кола» прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна, складае 24 мільярды даляраў.

Пра гэта гаворыцца ў новым расьсьледаваньні, апублікаваным Цэнтрам па дасьледаваньні карупцыі і арганізаванай злачыннасьці (OCCRP).

Уладзімір Пуцін любіць пахваліцца уласнай сьціпласьцю. «Мільярды ў дамавіну не пакладзеш», — сказаў ён аднойчы, камэнтуючы чуткі пра сваё казачнае багацьце. На думку аўтараў расьсьледаваньня з OCCRP, гэта хітрасьць: проста расейскі прэзыдэнт аддае перавагу запісваць свае актывы на «намінальнікаў» — людзей, якія часам самі ня ведаюць, якія сродкі маюць зарэгістраваныя на іх імя кампаніі. Двое такіх «намінальнікаў», якіх яшчэ часта называюць «кашалькамі Пуціна», — віялянчэліст Сяргей Ралдугін і сябар дзяцінства Пуціна Пётар Колбін — добра вядомыя аўтарам шматлікіх расьсьледаваньняў аб актывах расейскага прэзыдэнта і яго найбліжэйшага атачэньня. У новым расьсьледаваньні асобная роля адведзена яшчэ аднаму такому чалавеку — Міхаілу Шаломаву, сыну стрыечнай сястры Пуціна Любові Шаломавай.

Аўтары дакладу OCCRP таксама ўключылі ў «асабістае кола» расейскага лідэра іншых ягоных сваякоў і буйных бізнэсмэнаў, якіх у сродках масавай інфармацыі неаднаразова называлі «сябрамі Пуціна». У сьпіс, у прыватнасьці, увайшлі Мікалай і Юры Шамалавы, Ігар, Раман і Міхаіл Пуціны, а таксама Барыс і Аркадзій Ратэнбэргі. У расьсьледаваньні падкрэсьліваецца, што найбольш пасьпяховыя бізнэсы прадпрымальнікаў з «асабістага кола» зьвязаныя з буйнымі дзяржаўнымі прадпрыемствамі, у тым ліку нафтагазавымі.

Больш дэталяў на сайце расейскай службы Свабоды.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG