Мікалаю Швяцу 29 гадоў, дзяцінства ён правёў у Ялце. Як расказаў аднаклясьнік і сусед мужчыны Арцём, у таго была вялікая сям’я — усяго чацьвёра дзяцей разам з Мікалаем. Па словах мужчыны, усе ў сямʼя прытрымліваліся праўкраінскіх поглядаў, асабліва актыўнымі былі бацькі. Таму ў 2014 годзе сямʼя прадала дом у Ялце, дзе яны жылі ўвесь гэты час, і зьехала на падкантрольную Ўкраіне тэрыторыю. Куды менавіта — суразмоўца ня ведае, аднак мяркуючы па сацсетках родных Мікалая, многія з іх пасьля гэтага жылі ў Кіеве. Сам мужчына ў 2014 годзе ўжо быў жанаты, яго жонка — ураджэнка Крыма.
— Ён спакойны, вясёлы чалавек, — апісвае аднаклясьніка Арцём. — Я ня памятаю, як ён вучыўся, але ня дурань. Не наркаман, не алькаголік, хрысьціянін. Заўсёды дапаможа, калі трэба. З кампутарамі сябруе. Дзе вучыўся пасьля школы, ня ведаю, я тады ў войска сышоў. Але займаўся ён нечым зьвязаным з сайтамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ДзяржТБ паказала відэа «прызнаньня» «дывэрсанта», КДБ завёў справу аб «спробе акту тэрарызму». Сабралі заявы ўладаў і рэакцыі на іхАрцём кажа, што ў Ялту мужчына вяртаўся два гады таму. Але погляды ў яго засталіся тыя ж, адзначае суразмоўца. На пытаньне, чаму беларускія сілавікі гавораць, што ў мужчыны расейскае грамадзянства, Арцём ня мае адказу: магчыма, зрабіў пашпарт у 2014 годзе.
— Гэтай навіны [пра затрыманьне Мікалая па падазрэньні ў падрыве расейскага самалёта] я не зьдзівіўся. Чаму ён гэта зрабіў, ня ведаю. Можа, прымусілі, — разважае суразмоўца парталу Zerkalo.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцам стала вядома, у чыім доме затрымалі меркаванага «ўкраінскага тэрарыста» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ён ніколі ня быў у Беларусі». «Наша ніва» адшукала сястру падазраванага ў дывэрсіі ў Мачулішчах