Журналісты Siena паведамілі пра кампаніі, якія, паводле іх зьвестак, займаюцца ўвозам у Літву беларускага карбаміду, піша Zerkalo. Адзіны вытворца гэтага ўгнаеньня ў Беларусі — прадпрыемства «Гродна Азот» з санкцыйнага сьпісу ЭЗ. Аднак на карбамід сам па сабе абмежаваньні не распаўсюджваюцца, і ў клайпедзкі тэрмінал яго прывозяць пад выглядам прадукцыі іншай кампаніі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як беларускія ўлады абыходзяць заходнія санкцыіЯк сьцьвярджаюць расьсьледавальнікі, беларускі карбамід прадаваўся ў Літве праз фірму-«пракладку». Перавозку ўгнаеньняў па чыгунцы аплаціла клайпедзкая кампанія Girera, а пакупніком значыцца фірма Misir. Co з Кіргізстану. Літоўскі бізнэсовец Саўлюс Коціс — акцыянэр гэтай кіргіскай фірмы. Ён сам пацьвердзіў Siena, што ўдзельнічаў у гэтай схеме.
— Misir. Co (я яе суўладальнік) займалася экспартам беларускіх угнаеньняў у студзені — лютым 2023 году. Кантракт быў падпісаны і выкананы маімі партнэрамі на падставе сэртыфікатаў аб тым, што прадукцыя не знаходзіцца пад санкцыямі, — паведаміў Коціс.
Прадпрымальнік публічна папрасіў прабачэньня ва ўсіх, хто «быў расчараваны безадказнымі паводзінамі» яго самога і яго калег, і прызнаўся, што мае намер «згарэць у агні сораму і нянавісьці да сябе».
Ён таксама запэўніў, што дамова на пастаўку карбаміду зь Беларусі ўжо скасаваная, а дзейнасьць Misir. Co прыпыненая.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бізнэсовец Цяцерын завозіць у Беларусь нямецкі шакаляд, абыходзячы санкцыі і Эўразьвязу, і Лукашэнкі, — БРЦ13 студзеня літоўскія службы пачалі расьсьледаваньне факту кантрабанды ўгнаеньняў, вырабленых на заводзе «Гродна Азот», які трапіў пад санкцыі ЭЗ. У некалькіх кампаніях, датычных, як мяркуецца, да «ценявых» схем, прайшлі ператрусы, былі затрыманыя двое падазраваных і груз карбаміду больш як на 2 млн эўра.
Пасьля гэтага кіраўнік «Літоўскіх чыгунак» Эгідзіюс Лазаўскас заявіў, што яго прадпрыемства гатовае цалкам адмовіцца ад перавозкі грузаў зь Беларусі і Расеі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літоўская прэм’ер-міністарка: Поўная адмова ад перавозкі ўгнаеньняў зь Беларусі дапамагла б пазьбегнуць спробаў абысьці санкцыі